Экономика
Генадзь Косараў, “Завтра твоей страны”

«Калі будзе таньней заліваць у бэнзабакі армянскі каньяк, тады, можа, транспартнікі і застрайкуюць»

У Беларусі павялічваюцца кошты на паліва на 5-15 адсоткаў. Падаражэлі бэнзін і салярка і ў Эўропе, дзе падвышэньне коштаў вылілася ў шматлікія страйкі транспартнікаў, якія практычна спаралізавалі рух на буйных магістралях у многіх краінах кантынэнту. А ці ёсьць верагоднасьць, што і беларусы пачнуць такім чынам адстойваць свае інтарэсы? На гэтую тэму разважаюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.

-- Як паказаў студзень бягучага году, калі закранаюцца асабістыя інтарэсы, фінансавыя, сацыяльныя, эканамічныя правы беларускіх грамадзянаў, тым больш іх актыўных груп, то выбухі адбываюцца абсалютна нечакана як для ўладаў, так і для дэмакратычнае часткі грамадзтва, - адзначае віцэ-прэзыдэнт Міжнароднае фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. – Так што ад нашых беларусаў можна чакаць усяго, што заўгодна.

-- Што да транспартнікаў, то ў нас няма іх незалежных прафсаюзаў, і гэта істотная праблема. І, наколькі я ведаю, танспартнікі ня маюць сваіх прадстаўнікоў ні ў воднай палітычнай структуры, -- адзначае старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле словаў палітыка, студзеньскі страйк прадпрымальнікаў адбыўся таму, што яны, па-першае, ужо мелі свой прафсаюз – арганізацыю “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, а па-другое, там ёсьць і праслойка сябраў розных палітычных структураў, якія дапамаглі арганізаваць пратэст.

-- Сярод транспартнікаў няма ні першага, ні другога. Хіба што калі будзе таньней заліваць у бэнзабакі армянскі каньяк, тады, можа, транспартнікі і застрайкуюць, - падкрэсьлівае лідэр АГП.

-- Калі будуць такія спробы, то яны будуць яшчэ ў зародку вельмі жорстка перасечаныя, задушаныя, - лічыць палітоляг Аляксандр Класкоўскі. - Усе памятаюць пачатак эры цяперашняга кіраваньня, калі менавіта такім чынам быў задушаны страйк мэтрапалітэнаўцаў. Тады людзей адтуль выкідалі сотнямі, і гэта быў такі ўрок, які помніцца дасюль.

Працяг матэрыяла чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)