«Калі б Беларусь была менавіта незалежная…»

Прарочыя словы Васіля Быкава, якім ужо больш за дваццаць год. 100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.

Васіль Быкаў выступае на мітынгу ў гонар 78-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. Мінск, 24 сакавіка 1996 года. Фота: Віталь Савіч/Vytoki.net

Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?

З інтэрв’ю Васіля Быкава «Радыё Свабода»

Гэтая гутарка была запісаная ў чэрвені 2002 года. Вельмі многім беларусам тады тыя высновы народнага пісьменніка і блізка не былі відавочнымі.

Між іншым, у тым самым чэрвені 2002-га расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін празрыста намякнуў, якой ён бачыць сапраўдную інтэграцыю: «Нужно понять, чего мы хотим, чего хотят наши партнеры. Котлеты отдельно, мухи отдельно».

А яшчэ праз два месяцы прапанаваў Беларусі далучыцца да Расіі шасцю абласцямі. Мінула больш за дваццаць год. Мяркуючы па падзеях ва Украіне, ад сваіх «інтэграцыйных» апетытаў у Маскве не адмовіліся.   

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(17)