Экономика

Аляксандр Кавалёў, Новы час

Калі б БелАЭС не было – яе трэба было прыдумаць дзеля лекцый па эканоміцы

Некаторыя кандыдаты робяць асцярожныя ўкіды (прыкладам, пра краіну інфармацыйных тэхналогій, а не парсючкоў), і толькі адзін з усіх агітуе не словамі, а рэальнымі, хай сабе і сумнеўнымі, справамі.

З тыдня на тыдзень, прынамсі калі верыць Уладзіміру Сямашку і БЕЛТА, адбудзецца фізічны пуск першага блоку Астравецкай атамнай станцыі. І наша ўлада паабяцала не даць сябе ганіць за айчынную «ядзерную праграму».

Я цешуся з існавання Беларускай АЭС. Толькі зразумейце карэктна: наконт тэхнічнай часткі, як большасць людзей у Беларусі і не толькі, я якраз непакоюся.

Цешуся з БелАЭС як з эканамічнага прыкладу. Калі б БелАЭС не было — яе трэба было прыдумаць дзеля лекцый па эканоміцы! Далейшыя разважанні я падзялю на тры часткі.

Частка першая

Спачатку пра простае. Як гаворыцца, простыя рэчы — простыя лічбы. Каб любы інвестыцыйны праект быў эфектыўным, неабходна, каб чысты даход (гэта значыць, прыбытак і амартызацыя) за тэрмін ягонай рэалізацыі быў вышэйшым за выдаткі.

З выдаткамі ёсць нейкая (не)ўпэўненасць — ці то 7, ці то 10, ці то нават 12 мільярдаў долараў. Апошнім часам усё больш кажуць пра нешта вакол 7 мільярдаў, гэтую лічбу і возьмем.

Плануецца, што вырабляцца на БелАЭС будзе 9–9,5 мільярдаў кілават-гадзін электраэнергіі на год. Цяперашні кошт для насельніцтва (базавы) — 14 капеек, для прадпрыемстваў па-рознаму — ад 15 да ажно 33 капеек.

Возьмем нешта сярэдняе — 25 капеек за кілават-гадзіну — дарэчы, гэта кошт для чыгункі і арганізацый дзяржбюджэту. Атрымаем брута — гадавы даход каля 1 мільярда долараў.

Нават пры звышэфектыўнасці (давайце возьмем 30%) выдаткі вернуцца больш, чым праз 20 гадоў! Хто-небудзь з вас рабіў бы такі праект?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(20)