Общество
Любоў ЛУНЁВА, «Народная воля»

Кацю Скурат з Івянца не арыштавалі

Распаўсюджаная рознымі інфармацыйнымі сайтамі навіна пра затрыманне 16-гадовай дзяўчыны, меркаванай сяброўкі Антона Сурапіна, якая нібыта першай сфатаграфавала шведскіх мядзведзікаў, не адпавядае рэчаіснасці.

З неафіцыйных крыніц стала вядома, што 16-гадовую Кацю Скурат, якая сфатаграфавала цацкі, скінутыя над Івянцом, не арыштавалі.

Аднак дзяўчынку дапыталі супрацоўнікі КДБ у прысутнасці бацькоў. Яна плакала, адказваючы на пытанні чэкістаў. Тыя паразмаўлялі з дзяўчынай і яе бацькамі, а потым сышлі.

Старонка Каці Скурат у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», на якой былі размешчаны фотаздымкі цацачнага дэсанту са шведскага самалёта, выдалена.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)