«Каб падкрэсліць падтрымку суверэнітэту». Мінск наведвае дэлегацыя Кангрэсу ЗША

Група на чале з кангрэсмэнам Майкам Куіглі прыляцела ў Беларусь з двухдзённым візітым.

Фота МЗС Беларусі

Дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з членам Палаты прадстаўнікоў Майкам Куіглі наведвае Мінск 13-14 жніўня 2019-га. Гэта першы візіт кангрэсмена Куіглі ў Беларусь, адзначаецца на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

Як паведамяла раней дыпламатычнае прадстаўніцтва, дэлегацыя сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб «абмеркаваць двухбаковыя адносіны ЗША і Беларусі і падкрэсліць прыхільнасць ЗША да падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі».

13 жніўня Майка Куіглі прыняў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. Як адзначаецца на сайце МЗС, «суразмоўцы абмеркавалі тэматыку рэгіянальнай бяспекі, магчымасці пашырэння беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(23)