Каардынацыйная рада агучыла папярэднія вынікі галасавання: удзел прынялі 6723 беларусаў
Найвялікшую колькасць галасоў атрымала каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 галасоў і 28 мандатаў.
- Блок Пракоп’ева — Ягорава атрымаў 1050 галасоў i 13 мандатаў,
- «Незалежныя беларусы» — 616 галасоў i 8 мандатаў,
- «Еўрапейскі выбар» — 605 галасоў i 8 мандатаў,
- «Моладзевы наступ» — 598 галасоў i 7 мандатаў,
- «Наша справа» — 489 галасоў i 7 мандатаў,
- «Воля» — 432 галасы i 6 мандатаў,
- «Хопіць баяцца» — 226 галасоў i 3 мандаты,
- «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 галасы i 0 мандатаў,
- «Салідарнасць» — 104 галасы i 0 мандатаў,
- «Краіна для жыцця» — 61 голас i 0 мандатаў.
Выбарчыя суб’екты могуць аспрэчыць вынікі.
Апоўдні 28 траўня выбарчая камісія заявіла, што дапусціла адну памылку ў фармаванні сьпісаў. У табліцы Excel занесьлі непраўдзівыя зьвесткі.
Пасля разбору ў спіса Розы Турарбекавай «Наша справа» забралі адзін мандат, і на адзін мандат стала больш у спісу Лізаветы Пракопчык «Моладзевы наступ», паведамляе Радыё Свабода.
Такім чынам, замест Лізаветы Жучковай з першага спісу ў Каардынацыйную раду прайшоў Аляксандар Аўтушка-Сікорскі.
Паводле інфармацыі старшыні выбарчага камітэта КС Алены Прыходзькі, літаральна за апошнія некалькі гадзін інтэнсіўнасць галасавання вельмі вырасла.
— На жаль, у апошнія хвіліны і гадзіны, — прыводзіць яе словы падчас стрыму ў ноч на 28 траўня Позірк.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное