Спорт
Сяргей Нятрэба

«J_Морс» — «Моё солнце»

Група “J_Морс” мае шалёны посьпех, што лішні раз засьведчыў у нядзелю іх сольны канцэрт у к/з “Мінск”.

На хвалі папулярнасьці выданьне складанкі са сваімі лепшымі песьнямі — удалы ход. “J_Морс” зрабілі яшчэ разумней — да вядомых песень дадалі колькі рарытэтаў, новых рэміксаў, а бонусам зьмесь-цілі на дыску пяць кліпаў ад дэбютнага “Октябрь”, зьнятага Іванам Пінігіным, да “Так-цік-так”. “Моё солнце” — выдатная магчымасьць прасачыць, як зьмянялася стылістыка групы цягам пяці гадоў. У раньніх песьнях адчувальны ўплыў рускага року (“Октябрь”), потым група схіляецца да вытанчанага поп-року (“Веб-дизайн”), затым набывае сынтэтычны гук (“Монтевидео”) і, нарэшце, прыходзіць да спалучэньня ўсяго пералічанага вышэй (“Так-цік-так”). Шмат якімі гітамі “морсы” ахвяравалі дзеля менш вядомых песень (у складанку не ўвайшлі “Апрель”, “Глядзі”, “Альбион”). Кампазыцыя “Не я” нагадвае “Браво” часоў Сюткіна, а рарытэтны твор пяцігадовай даўніны “Поезд” мае блюзавае адценьне. Дыск “Моё солнце” паказвае розны “J_Морс”, можа таму за адзін раз яго праслухаць складана. Але ў калекцыі мець варта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)