Коктейль

J:МОРС адсвяткуе 25-годдзе ў Варшаве

2 лістапада на адной з галоўных пляцовак Варшавы – у клубе Stodola – адбудзецца вялікі святочны канцэрт J:МОРС, прымеркаваны да 25-годдзя гурта.

– Юбілей J:МОРС адсвяткуем у добрым настроі. Гэта будзе адзіны вялікі электрычны канцэрт у гэтым годзе. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні, цікавыя госці і прыемныя неспадзяванкі. Сардэчна запрашаю на наша свята! – кажа Уладзімір Пугач.

Гурт J:МОРС быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕГУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім. Сур’ёзны поспех да калектыва прыйшоў увесну 2003 з песняй «Web-дизайн».

Пасля гэтага было шмат хітоў, альбомаў, прэмій, канцэртаў, тураў. А таксама незабыўных акцый: ад канцэрта ў аблоках да выступу на плошчы Перамен.

У 2020 годзе гурт J:МОРС падтрымаў пратэсты, таму музыкі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу. Зараз калектыў базуецца ў Варшаве і працягвае сваю актыўную дзейнасць.

Набыць квіткі на сайце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)