Ізабэлі Фантана

Пра тое, што стане мадэллю, Ізабэлі Фантана дакладна ведала ў 12 год. У 14 статная бразільянка ўжо крочыла не толькі па подыумах сваёй краіны, але і Мілана, Парыжа, Нью-Йорка. Яна стала першай непаўнагадовай мадэллю, якая з’вілася ў каталогу Victoria Secret — да гэтага кампанія не наймала дзяўчын маладзейшых за 21 год, Ізабэлі ж было тады ўсяго 16.

Зараз прыгажуня жыве ў ЗША разам са сваім бойфрэндам — таксама мадэллю Альвара Хакамосі. Яны частыя госці розных тусовак і начных вечарынак. У перапынках паміж імі Ізабэлі паспела стаць маці і прыкупіць сабе маёмасць на “чорны дзень”. Праўда, наўрад ці такі будзе — 24-гадовая Фантана не збіраецца пакідаць гэты бізнес.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)