Ізабэла Скарупка

Секс-сімвал Польшчы Ізабэла Скарупка паспрабавала сябе літаральна ва ўсіх сферах шоу-бізнесу. Спачатку яна знялася ў кіно: фільм “Толькі мы можам так кахаць” прынёс Ізабэле першую славу. Затым быў не меней паспяховы ўзлёт у мадэльным бізнесе. Неўзабаве прыгажуня занялася музыкай і выпусціла сольны альбом IZA, які стаў залатым.

І вось у 1995 годзе Ізабэла зноў вярнулася ў кіно, зняўшыся разам з Пірсам Броснанам ў стужцы пра Джэймса Бонда Goldeneye. Зараз яна працягвае актыўна здымацца і, канешне, не забывае пазіраваць для мужчынскіх часопісаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)