Общество

Іскры з мангала падпалілі ратушу ў Нясвіжы

Пяць экіпажаў пажарных машын бралі ўдзел у тушэнні пажару. Увесь горад быў ахутан велізарнымі клубамі дыму.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, пажар адбыўся ў ратушным комплексе ў цэнтры горада. Да ратушы непасрэдна прымыкае комплекс будынкаў, кнігарня, архіў... Там жа месціцца і рэстаран. Паводле некаторых звестак, у дворыку паміж рэстаранам і ратушай знаходзіўся мангал, на якім гатавліся шашлыкі. Сведкі сцвярджаюць, што іскры ад мангалу і сталі прычынай пажару.

Зараз гарадскія ўлады падлічваюць матэрыяльны ўрон. Адзначаецца, што вонкава ратуша не вельмі моцна пацярпела.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)