Общество

Інтрыга панядзелка: лукашэнкаўцы звозяць у Мінск з усёй краіны ветэранаў-сілавікоў

Мэта — пераўзысці колькасцю Марш пенсіянераў за свабодныя выбары і супраць насілля, які прайшоў у Мінску ўжо два разы, піша Наша Ніва.

– У мінулы панядзелак ужыванне супраць старых людзей газу выклікала настолькі негатыўную рэакцыю, што цэлы вечар Мінск гудзеў. Панядзелак, такім чынам, абяцае быць палітычна насычаны. Што характэрна — лукашэнкаўцы дагэтуль не агучылі месца і час свайго мерапрыемства, – піша «Наша Ніва».

Чытачы павеламляюць: «Мой муж сотрудник МВД в отставке. И его приглашали 19.10.2020 г. прийти к Красному костелу в 14.00 на якобы на встречу с ветеранами. Позже выяснилось, что это провластный митинг.  В таком не участвуем».

Яшчэ адно паведамленне: «Я бывший сотрудник таможенной службы РБ. На пенсии с 2018 года. Никто не вспомнил ни разу о том, что такой сотрудник у них был. Сегодня 18.10.2020 звонил сотрудник кадровой службы и очень навязчиво приглашал завтра поехать в Минск на марш силовых структур. Я сразу отказался. Не участвую я в их спектаклях!»

Почувствуйте разницу: Марш пенсионеров спустя неделю

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(46)