Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Інтэграцыя нас не выратуе

Пакуль усе пратэстуюць з нагоды дарожных картаў па інтэграцыі, падпісанне якіх адкладзена на 20 снежня, у краіне назіраюцца больш трывожныя тэндэнцыі. Можа стацца нават так, што ніякая інтэграцыя нас не выратуе.

Урад Беларусі, канешне, поўны надзеяў і планаў. Праект бюджэту на 2020 год ужо перадалі ў Савет рэспублікі, і нават там абмеркавалі.

Калі ў Палаце прадстаўнікоў больш увагі надавалі расходам краіны ў будучым годзе і дэфіцытам грошай, то нашы «сенатары» цікавіліся палітыкай — а, дакладней, «сацыяльнай скіраванасцю» выдаткаў дзяржавы.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч запэўніваў прысутных, што з гэтым — усё нармальна. Сярэдні заробак у бюджэтным сектары ў 2020 годзе павінен перавысіць 920 рублёў, казаў ён журналістам.

Па словах міністра, плануецца павышаць зарплату ў ахове здароўя, ёсць планы па павышэнні заробкаў у сферы адукацыі, неабходна падцягваць і нізкааплатныя катэгорыі насельніцтва, якія атрымліваюць параўнальна невысокую зарплату.

У гэтым ёсць трывожныя ноткі. Па-першае, ужо колькі разоў нас перасцерагалі ад таго, каб заробак не апярэджваў узровень вытворчасці, — то-бок, каб мы не ўкідвалі ў эканоміку незаробленыя грошы. Калі ў краіне ВУП расце на паўтара працэнты, узняцце любых заробкаў выглядае менавіта так.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(12)