Сяргей Салаўёў, Новы час

Інтэграцыя: ці будзе музыка вечнай?

«На храна нам такі саюз», — эмацыйна выказаўся Аляксандр Рыгоравіч на перадвыбарчым участку. І сапраўды, пакуль інтэграцыйныя пытанні нават тэхнічна выглядаюць недапрацаванымі. Да планаванага падпісання дакументаў — 8 снежня — засталося два тыдні. А ў нас яшчэ шмат што не гатова.

Фота government.ru

Пакуль наша краіна перабывала ў «выбарчай вакханаліі», прэм’еры Расіі і Беларусі спрабавалі ўтрэсці спрэчныя пытанні па «дарожных картах» інтэграцыі дзвюх краін.

Звонку ўсё выглядае стабільна. Па словах Румаса, бакі ўзгаднілі не менш за 20 «дарожных карт» з 31. Па тым, што не ўзгоднена, «не менш за палову атрымалася прывесці да кансэнсусу». Пры гэтым беларускі прэм’ер адз­начыў, што «засталіся складаныя пытанні, па якіх не ўдалося знайсці сёння развязку».

«Мы дакладна разумеем, дзе ў нас засталіся разыходжанні. Мы ўзялі прыкладна тыдзень тэрміну, каб іх яшчэ раз абмеркаваць, і далей гэты пакет дакументаў з рознымі пазіцыямі бакоў будзе ўнесены на разгляд кіраўнікоў дзяржаваў», — сказаў на заканчэнне Румас.

Бачыце рыторыку? «Не менш за 20 «дарожных карт». «Не менш за палову прывялі да кансэнсусу». «Дакумент будзе ўнесены на разгляд». Такое ўражанне, што Румас сам не ведае, колькі дакументаў канкрэтна ўзгоднена, колькі прапрацавана і дамоўлена, і колькі пытанняў засталося на долю кіраўнікоў Расіі і Беларусі.

Не менш супярэчлівым быў і кіраўнік ураду Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4 (оценок:4)