Общество

Таццяна Процька, Новы час

Інструменты дзяржаўнага тэрора: асудзіць да расстрэлу за 15 хвілін

З гісторыі судоў часоў БССР.

Падчас Вялікага тэрору сігналаў аб парушэннях «ад працоўных» паступала столькі, што не ўсе з іх пераправяраліся — апарат спецслужбаў быў перагружаны.

У асобных выпадках толькі даносу было дастаткова для хуткага, без адкрыцця крымінальнай справы, асуджэння да працяглага пазбаўлення волі або расстрэлу — калі гаворка ішла аб дачыненні да антысавецкай арганізацыі. Такое асуджэнне называлася — «па альбомных спісах».

Асуджаліся людзі як звычайнымі судамі, так і адмысловымі — Тройкамі і Асобымі тройкамі, якія былі створаныя для таго, каб разгрузіць звычайныя суды.

У Троек судовы працэс быў спрошчаны, пасяджэнне займала каля 15 хвілін — за такі час, як засведчана ў следчай справе (з 11.00 да 11.15), быў асуджаны да расстрэлу Тодар Кляшторны.

Вялікі тэрор, які прайшоў у нашай краіне 80 гадоў таму, вырашаў важныя для савецкай улады задачы дзяржаўнага развіцця і кіравання. Найперш, былі ліквідаваныя агмяні любога арганізаванага іншадумства — палітычнага, эканамічнага, культурнага, інтэлектуальнага, нацыянальнага.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)