Спорт
Сяргей Нятрэба

Indiga на мове баскаў

Група Indiga скончыла працу над максы-сынглам, які будзе папярэднічаць выхаду іх новага альбому.

У самотнік увайшлі некалькі новых трэкаў, сярод якіх беларуская народная “Заенька”, сьпетая ў дуэце зь лідэрам групы “Крама” Ігарам Варашкевічам, а таксама пару рэміксаў на ўжо вядомыя песьні групы. Найбольшую цікавасьць уяўляе “Танга на краі”, частка тэксту якой гучыць на мове баскаў (пастаралася тамтэйшая сяброўка групы Тахміна). Вакалістка Руся кажа, што гучаньне крыху зьмянілася: “У нашай музыцы зьявіліся ноткі джазу, нават джаз-року, напеўныя мэлядычныя лініі. Калі альбом “Дні” меў характар нейкага пратэсту, дзе было шмат крыку, рэпавых “тараторак”, то зараз у нашых песьнях усё мэлядычна і прыгожа”. 22 кастрычніка Indiga у клюбе “Графіці” дае сольны канцэрт, як кажуць удзельнікі групы, “у цёплай сямейнай атмасфэры”, а потым зьязджаюць у чарговае клюбнае турнэ па Ўкраіне. Днямі групе прыйшло запрашэньне на конкурс “Залаты шлягер”, што адбудзецца ў лістападзе ў Магілёве. Indiga вырашыла выступіць на сцэне разам са сваімі сябрамі з “Консул бэнд”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)