Імаджэн Бэйлі

Супермадэль Імаджэн Бэйлі — не толькі самая сексуальная манекеншчыца Аўстраліі, але яшчэ і актыўная абаронца братоў нашых меншых. Вось і нядаўна мадэль упрыгожыла сабой рэкламны плакат ў абарону пушных звяркоў. На ім абсалютна голая Імаджэн лашчыцца з дэкаратыўнымі зайчанятамі. Надпіс сведчыць: “Рукі прэч ад зайчыкаў!”.

Невядома, як самі звярушкі пачуваюць сябе ад такога заступніцтва, але самой мадэлі гэта, мяркуючы па ўсім, вельмі даспадобы — Бэйлі ўжо не першы раз ўдзельнічае ў падобнай кампаніі. “Я з задавальненнем пакажу сваё цела, калі гэта дапаможа выратаваць жывёл!” — сцвярджае Імаджэн, чым адназначна прыводзіць у захапленне не толькі братоў нашых меншых.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)