Іма Гуціерэ

Іспанскай мадэлі і актрысе Іме Гуціерэ нішто не можа перашкодзіць дабіцца жаданага. У тым ліку і ў справе кахання. Аднойчы сярод ночы Іма так захацела пабачыць свайго бойфрэнда, што адправілася за ім у Афрыку, дзе той знаходзіўся ў камандзіроўцы. Праўда, імя гэтага шчасліўчыка актрыса нікому не раскрывае. Ды і навошта — з таго часу яна паспела пабываць не на адным кантыненце.

Але, відаць, ніводны з прэтэндэнтаў так надоўга і не затрымаўся ў сэрцы іспанскай прыгажуні, хаця Іма ніколі не лічыла сябе асабліва патрабавальнай. “Усё, што ад яго трэба, — гэта насіць мяне на руках і адносіцца як да сапраўднай прынцэсы”, — адзначае актрыса. Карацей, у прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва ёсць яшчэ шанц, тым больш што Іма зноў “абсалютна свабодная і ў сваіх думках, і ў сваіх жаданнях”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(1)