Ігар Тышкевіч: «Цікава, ці падрыхтавалі контргульню з’яўленню Пратасевіча ў медыйным полі Віленская і Варшаўская групы?»

Аналітык Украінскага інстытута будучыні — пра з’яўленне блогера пад хатнім арыштам у сацсетках.

— Ну што ж, Пратасевіч у сацсетках. Далей ці блогерства (выкарыстоўваючы прозвішча як брэнд) ці (а можа і «і») праца ў адным з новых «дэмакратычных» рэсурсаў, што паўстануць праз пэўны час, — піша Ігар Тышкевіч. — Такая паслядоўнасьць была бачнай пасьля першага эфіру.

Цікава, ці падрыхтавалі контргульню з’яўленьню Пратасевіча ў медыйным полі Віленская і/ці Варшаўская групы? У іх было вельмі шмат — месяц — часу на раскачку. Зараз застаецца каля двух тыдняў.

Калі так, то можа нарэшце будзе зьмена падыходаў да камунікацыі. Тады будзе шанец з новымі тэзамі і падыходамі ажывіць сваю кампанію.

Калі не — з кожным месяцам іх сітуацыя ў інфармацыйным полі будзе пагаршацца. У такім выпадку парада можа быць толькі адна — уважліва вывучыць палітычны лёс Гуайдо — там вельмі шмат падабенства й траекторыі пакуль падобныя. Толькі хуткасць зараз большая.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(25)