Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Iгар Кузняцоў: За апошнія 25 гадоў такой арганізаванай кампаніі супраць Курапатаў не сустракаў

Пасля «вялікай размовы» Лукашэнкі 4 красавіка ў Курапатах пачалі зносіць крыжы, затым улады ўзяліся за «добраўпарадкаванне» Народнага мемарыялу.

Усё гэта суправаджаецца шматлікімі маніпуляцыямі адносна версій і колькасці знішчаных тут людзей. Многія з выказванняў, у тым ліку афіцыйных СМІ, пераступаюць не толькі маральныя, але і законныя межы. 

Інфармацыйная вайна вакол Курапатаў пачалася не з артыкула Мукавозчыка, а значна раней, з моманту адкрыцця Нацыянальнага некропалю. Галоўным ініцыятарам спрэчак вакол яго як у 1988 годзе, так і цяпер, выступае камуністычная партыя, кажа Ігар Кузняцоў. У 1990 годзе яе прадстаўнікі звярнуліся ў Генпракуратуру СССР для вывучэння злачынстваў, здейсненых ва ўрочышчы. Аднак камісія з Генпракуратуры не знайшла нічога, што сведчыла б пра забойствы ваенных часоў. Тады ж у «Народнай газеце» выйшла публікацыя, у якой сцвярджалася, што рэпрэсіі ў СССР былі законнымі.

Потым на некалькі гадоў спекуляцыі вакол злачынстваў на ўскраіне Мінска сціхлі, і аднавіліся ўжо з прыходам да ўлады Лукашэнкі. У 1995 годзе старшы следчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Валерый Камароўскі пераправяраў усе звязаныя з Курапатамі дакументы, бо зноў усплыла версія, што тут падчас вайны нацысты расстрэльвалі гамбургскіх яўрэяў. Аднак яна не пацвердзілася.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)