Общество

Ігар Ільяш з Акрэсціна перадае калегам: «Не спыняцца і не апускаць рукі!»

Затрыманага журналіста сёння наведала адвакатка.

Паводле яе, Ігар бадзёры і спакойны. У камеры ён сядзіць з іншымі «палітычнымі», матрасаў і бялізны нікому не даюць, паведамляе Белсат.

Ільяш кажа, што лісты можна не дасылаць, бо ўсё роўна не дойдуць. Ён прасіў перадаць калегам: «Працаваць, працаваць і працаваць ў тры разы болей! Не спыняцца і не апускаць рукі!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)