Общество

Ігар Банцэр: «У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме»

Рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», па выхадзе на волю заявіў, што ні пра што не шкадуе і распавёў Радыё Свабода пра сваё здароўе.

17 сьнежня Ігар Банцэр выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязьня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары.

Банцэра абвінавацілі за пэрформанс у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу). 19 сакавіка ў Банцэру прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Ён адбываў пакараньне ў Віцебску.

Пасьля вызваленьня Банцэр сказаў, што ня лічыць сябе вінаватым і ні пра што не шкадуе:

«Мне прапаноўвалі пісаць ліст, прасіць памілаваньня. Я не пагадзіўся. Пра што? Я нічога не парушаў, я лічу сябе невінаватым чалавекам. Я застаюся ў гэтай краіне, і калі я пацярпеў за сваю ідэю, ну што зробіш? Я буду тут трываць далей.

Зьяжджаць? Я зараз магу сказаць, што ў мяне слабое здароўе, што я паеду лячыцца дзе-небудзь у паўднёвых краінах. Абсалютна гэтага ня будзе. Я пайду лячыцца ў беларускую бясплатную мэдыцыну, на якую я клаў грошы як грамадзянін і падаткаплацельшчык.

А калі прыйдзецца зноў за свае ідэалы пацярпець, ну што ж, будзем сядзець. У Беларусі мне падабаецца настолькі, што тут я гатовы сядзець у турме».

За кратамі Банцэр двойчы трымаў працяглыя галадаваньні: 16 дзён бязь ежы і вады сёлета ў сакавіку, 19 дзён на вадзе ўлетку. Гэта моцна пагоршыла ягонае здароўе. Да таго ж, пасьля выхаду з горадзенскай турмы ў яго выявілі гепатыт С.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)