Ігар Банцэр: «Мандэла 27 год правёў у турме, потым стаў прэзідэнтам ЮАР. За свае ідэалы варта стаяць да канца»

Рок-музыка з Гродна, які атрымаў паўтара года «хіміі» за аголены пэрформанс перад міліцыянтам падчас акцыі пратэсту ў верасні, — пра тое, як нам жыць далей.

У зняволенні Ігар Банцэр нічога не еў і не піў 16 дзён. Цяпер ён выходзіць з галадоўкі пад наглядам медыкаў.

— Сітуацыя (у краіне – «С») вельмі цяжкая, але галоўнае — не баяцца, — распавёў Ігар Банцэр у інтэрв’ю Белсату. — Калі ў цябе ёсць погляды — адстойваць іх і не з’язджаць з краіны. Таму што калі ўсе нармальныя людзі збягуць з краіны, што тут застанецца? Гэта як у Дарвіна, негатыўны адбор.

Мы павінны заставацца. І калі ты маеш свае погляды, свае ідэалы, за іх не сорамна пайсці ў турму. Я заўсёды прыводжу прыклад: Нэльсан Мандэла 27 год правёў у турме, потым стаў прэзідэнтам ЮАР, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Таму, слухайце, за свае ідэалы варта стаяць да канца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)