Общество

Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі

Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Раней ён распавёў, што з Белдзяржфілармоніі збіраюцца звольніць па палітычных матывах больш за 75 супрацоўнікаў.

– Пасля публікацыі пра зачыстку ў філармоніі нам паступілі шмат паведамлянняў з Мінску і рэгіёнаў пра масавыя звальненні, якія  адбываюцца і плануюцца ў дзяржаўных музеях, тэатрах, галерэях, – напісаў Будкін.

Ён удакладніў, што з прычыны бяспекі людзей «не пра ўсё публічна мы можам казаць». Але ў агульных рысах сітуацыя выглядае на сёння так:

– З Нацыянальнага гістарычнага музея могуць звольніць дзясяткі чалавек.

– З Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыбіраюць нават загадчыкаў ягоных філіялаў. Штат аднаго з філіялаў вычышчаны амаль поўнасцю.

– Звальняюць «па пагадненні бакоў» і паступова, каб не было грамадскага рэзанансу. Заявы падпісваюць рознымі датамі.

– Дырэкцыя некаторых устаноў культуры схіляе да напісання даносаў у абмен на захаванне працоўнага месца.

– Новы інструмент маніпуляцый — характарыстыка з месца працы. Дакумент абавязковы для тых, хто ідзе ў дзяржструктуру. Звольненым выдаюць паперы, дзе выключаюць такую магчымасць.

Тых, каму вядома пра масавыя чысткі, просяць пісаць у бот @by_culture_bot.