Выборы-2020

Сяргей Пульша, Новы час

«Ідэальны шторм» для Лукашэнкі

Відавочна, у Адміністрацыі прэзідэнта нешта перамудрылі, калі здымалі з выбараў Бабарыку і Цапкалу.

Калі б яны ўдзельнічалі ў выбарах, электарат быў бы хоць крыху, але падзелены: «моцныя гаспадарнікі» завабілі б на свой бок тых, хто за «негвалтоўную барацьбу» і, насуперак усяму 20-гадоваму досведу, лічыць, што пераважную большасць галасоў на выбарах нельга сфальсіфікаваць.

За Святланай Ціханоўскай засталася б «вуліца»: тыя, хто ведае, у якой краіне жыве, і для якіх абарона свайго выбару праз Плошчу — справа звыклая і натуральная.

Як адзначыў палітолаг Валерый Карбалевіч, электарат Святланы Ціханоўскай — гэта людзі, якія кіруюцца прынцыпам «хто заўгодна, толькі не Лукашэнка», а электарат Бабарыкі і Цапкалы хацеў бы рабіць рацыянальны выбар, хацеў бы на чале дзяржавы паставіць эфектыўных менеджараў. Бабарыка і Цапкала якраз у гэтым вобразе і выступалі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(72)