І ў 70 порах сухі: «У горадзе яго лічаць ярым апазіцыянерам»
Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі шмат у чым адрозніваюцца ад папярэдніх. Па-першае, некаторыя патэнцыйныя кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы апынуліся за кратамі не пасля галасавання, як гэта здаралася раней, а да. Ды і пратэстныя акцыі набылі пасля гэтых выбараў зусім іншыя формы.
Напярэдадні выбараў, у дзень, калі ў Баранавічы прыязджала на сустрэчу з жыхарамі рэгіёна Святлана Ціханоўская, мясцовы прадпрымальльнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус уручыў ёй хлеб-соль ад імя украінскай дыяспары.
Гэта стала падставай для мясцовай «раёнкі» зрабіць і выставіць у сацыяльных сетках «калаж» з двух фотаздымкаў, накладзеных адзін на адзін – уверсе , як Чарнавус уручае хлеб-соль кандыдатцы ў прэзідэнты, а ніжэй – архіўны, часоў мінулай вайны, як беларускі селянін цалуе руку нямецкаму салдату.
Учынак газетчыкаў праўладнага выдання, мякка кажучы, некарэктны – бацька Мікалая Чарнавуса прайшоў вайну, быў цяжка паранены, вярнуўся інвалідам, меў шмат узнагарод ад савецкай дзяржавы, дзядзька Мікалая дапамагаў партызанам, немцы яго схапілі і расстралялі.
Ды і сам Мікалай, якому ў верасні гэтага года споўнілася 70 год, ніколі не сядзеў, склаўшы рукі, працаваў усё жыццё. Пасля школы паступіў у мараходнае вучылішча на суднамеханічнае аддзяленне, хадзіў у мора на рыбацкім траўлеры.
Хто звязаў свой лёс з воднай стыхіяй, ведае, якая цяжкая гэта работа. Мікалаю не пашчасціла – захварэў, вымушаны быў кінуць мараходку і ў 1973-м з Севастопаля, дзе жыў і працаваў, пераехаў у Баранавічы…
Дарэчы, тая гісторыя з «публікацыяй» мясцовай газетай яго фотаздымка ў інтэрнэце ў такім выглядзе, па словах Чаранавуса, знойдзе свой працяг – як вядома, матэрыялы, размешчаныя ў СМІ, пры судовых разбіральніцтвах не маюць тэрміна даўніны…
А тады, у 1973-м, Чарнавуса вельмі здзівіла стаўленне чыноўнікаў у нашым рэгіёне да людзей.
– Як адрозніваліся адносіны да маракоў у аддзеле кадраў у Севастопалі і да насельніцтва тут, у трэсце сталовых і рэстаранаў, куды я прыйшоў уладкоўвацца на працу! – гаворыць Чарнавус. – Там, нягледзячы на тое, што дзень прыёму быў адзін на тыдні, ты мог зайсці да кадравіка ў любы час, а тут, нават калі нікога на прыём не было, трэба было нечага чакаць…
Зрэшты рэшт пытанні з працай вырашыліся. Потым пачалася перабудова. І Чарнавус вырашыў паспрабаваць свае сілы, працуючы «не на дзядзьку», а на сябе. Але…
Не ўсё ў нас так проста. Спрабаваў пабудаваць дзіцячае кафэ – не далі дазволу, адчыніць блінную – таксама. І адзіную яго гандлёвую кропку на цэнтральным базары ў Баранавічах, у якой адпрацаваў 25 год, таксама неаднаразова спрабавалі зачыніць.
А ўсё таму, што ў горадзе яго лічаць ярым апазіцыянерам. Сапраўды, яго заўсёды можна бачыць на пікетах і мітынгах, ён накіраваў дзясяткі, а можа і сотні лістоў ва ўладныя структуры, адстойваючы правы простых людзей. Быў членам каардынацыйнае рады рынка. Гатаваў абеды і карміў бяздомных. Зрэшты, забаранілі і гэта.
Дети из школы-интерната по указке сверху остались без благотворительной помощи
Мікалай прыводзіць дакладныя выпадкі дапамогі людзям. Выступіў сведкай на баку жанчыны, якая правалілася ў каналізацыйны люк, дапамагаў складаць скаргі, хадзіў па інстанцыях. Той удалося адсудзіць у камунгасаўцаў 12 мільёнаў «тымі» грашыма.
Другая жанчына замовіла помнік па блізкіх, але патрапіла на махляроў і чатыры гады не магла вярнуць свае грошы. Дапамог гэта зрабіць таксама Чарнавус.
Адну з медычак, што адпрацавала 25 гадоў на адным месцы, зволілі. Праз Брэст з дапамогай Чарнавуса яе аднавілі на працы.
Барановичский предприниматель дал на базаре благотворительный антикризисный обед
Праўда, як кажа Мікалай, людзі не заўсёды ўдзячныя. Здараецца, дапамагаеш гадамі, пішаш з імі скаргі, лісты ва ўстановы, а праз пару дзён пасля таго, як пытанне вырашыцца, з табой і не вітаюцца. Зрэшты, людзі розныя…
Падчас выбараў Чарнавус таксама заўсёды на «пярэднім краі» – на пікетах, у ліку назіральнікаў. Так было і на гэты раз.
Назіральнікам ён пайшоў на ўчастак, што месціўся на заводзе станкапрыладаў. І там заўважыў, што многія бюлетэні, укінутыя пры датэрміновым галасаванні, зліпнутыя паміж сабой. Гэта значыць, што іх укідвалі пачкамі.
Былі і іншыя парушэнні, аб якіх назіральнік паведаміў у ЦВК. Але на два сваіх запыты заяўляльнік не атрымаў адказаў да гэтага часу. Пісаў аб парушэннях выбарчага заканадаўства ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, да Генеральнага пракурора РБ, нават у амбасаду Злучаных Штатаў Амерыкі…
З генпракуратуры атрымаў адказ, што спазніўся са скаргай. Але з гэтым не згодны, зноў даслаў туды свой ліст.
А нарадзіўся ён у Умані. З таго, што адклалася цяжарам у душы, узгадвае наступнае: супрацоўнікі НКВД застрэлілі яго дзеда. Застрэлілі «проста так», ні за што. Бацька Мікалая знаў, хто гэта зрабіў, але не адпомсціў. «Я б не дараваў, – гаворыць Мікола. – А бацька быў мяккацелым. Вось гэта і ляжыць цяжкім каменем на душы…»
У Мікалая Чарнавуса два сыны. Абодва юрысты. Адзін жыве ў Севастопалі, другі тут, у Баранавічах. Унучка працуе ў Польшчы, яшчэ два ўнукі, якія, дарэчы, удзельнічалі ў шматлікіх імпрэзах недзяржаўных арганізацый у рэгіёне, як музыкі, чакаюць выкліку на навучанне ў гэту ж краіну.
Свой юбілей Мікалай Чарнавус сустрэў з аптымізмам, а вынікі выбараў – з сумам, бо чакаў іншых лічбаў.
А яшчэ ён вельмі сумуе па сваім сябру і паплечніку Віктару Сырыцы, былому старшыні баранавіцкае філіі Таварыства Беларускай мовы і актывісту руху «За Свабоду». Яны у той дзень, калі Віктара Антонавіча не стала, разам збіраліся ехаць ў Мінск, стаялі побач на пероне вакзала Баранавічы-Цэнтральныя…
– Я галасаваў бы за Віктара Бабарыку, – гаворыць Мікалай Чарнавус. –Але ж мы ведаем, што з ім адбылося пасля збору подпісаў. Вельмі чакаю пераменаў, і спадзяюся, што яны адбудуцца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное