Гвэн Стэфані

У дзяцінстве Гвэн Стэфані была ўзорам паслухмянасці: дзяўчынка з
італьянска-
ірландска-
шатландскімі каранямі выступала за школу на спаборніцтвах па плаванні ды іграла на флейце-пікала ў школьным аркестры.

Зараз жа канцэрты спявачкі часам аказваюцца пад пагрозай забароны з-за надзвычай адкрытых касцюмаў Гвэн. Вось і на днях актывісты Малайзіі заклікалі ўлады адмяніць маючы адбыцца канцэрт зоркі, калі яна не адмовіцца ад свайго жадання распранацца. Канфлікт, здаецца, уладзілі. Праўда, ці надоўга?

Частая госця рэйтынгаў “Самых сексуальных жанчын свету” не збіраецца адмаўляцца ад магчымасці эпаціраваць публіку сваім знешнім выглядам. Паралельна Гвэн запісвае сольныя альбомы і спрабуе свае сілы ў кіно. На яе рахунку ўжо эпізадычная роля ў карціне Марціна Скарсэзэ “Авіятар”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)