Гурт Scorpions папрасіў прабачэння ў беларускіх прыхільнікаў (відэа)

Музыкі выклалі ў інтэрнэт відэа-зварот да сваіх прыхільнікаў у Беларусі. Яны папрасілі прабачэння за адкладзены канцэрт.

У звароце гаворыцца: "З-за праблем з авіяпералётамі па ўсёй Еўропе і за акіянам у апошнія дні вялізнай праблемай стала дастаўка ў Еўропу з Лос-Анжэлеса нашага барабаншчыка Джэймса Котака. Мы вельмі шкадуем, што ў нас не атрымалася прыехаць у Мінск 20 красавіка, але будзьце ўпэўненыя, што мы зробім усё магчымае, каб правесці нашае шоў як мага хутчэй. Вельмі чакаем сустрэчы з нашымі фанамі ў Мінску".

//www.youtube.com/v/F5vVKEIXpmE&color1=0xb1b1b1&color2=0xcfcfcf&hl=en_US&feature=player_embedded&fs=1