Гурт «Крама» зладзіў вялікі канцэрт у Мінску (фота)
У апошнюю нядзелю лета у рэстаране-піваварне «Друзья» прайшоў святочны канцэрт гурту «Крама», прымеркаваны да 55-годдзя Ігара Варашкевіча.
Фота Змітра Лукашука з яго старонкі ў Facebook
Як засведчылі слухачы, канцэрт парадаваў поўнай залай і выдатным гукам.
Аўтар большасці тэкстаў гурту Зміцер Лукашук адзначыў ў Facebook:
– Можна дзесьці за мяжой кідаць гераічна-патрыятычныя крычалкі ў зал, а можна падчас канцэрту на радзіме спакойным, без надрыва, голасам выгукнуць: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!».
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное