Гурневіч: Віленская канферэнцыя атрымалася надзіва паспяховай

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла ў Вільні.

Віленская канферэнцыя атрымалася надзіва паспяховай, – лічыць Гурневіч. – Дзякуючы публічнасці выступаў адбыўся натуральны адбор. Кожны, хто жадаў, пабачыў, хто з выступоўцаў чаго варты насамрэч. Я пабачыў.

Імпрэза не мела рэжысуры як амерыканскія палітычныя мерапрыемствы, дзе ўсе па раскладзе махаюць сцяжкамі. Можа праз гэта яна страціла відовішчнасць, але атрымалася інтэлектуальна сумленнай.

Кожны мог агучыць ідэі ад вар’яцкай да геніяльнай. І публіка гэта бачыла без мантажу.

Бачу, што ў некаторых гледачоў гэта выклікала эстэтычны крыз, але я сапраўды лічу гэта плюсам, бо гэта асвойвае з рэальнасцю, а не бясконцым чаканнем ідэальных палітыкаў. Апрача таго, я пачуў нямала сапраўды вельмі талковых людзей.

Нават стварэнне кабінету не выклікала ў мяне ўнутранага пратэсту, які быў дагэтуль. Калі нехта лічыць, што гэта дапаможа і ён ведае як, няхай спрабуе. Інакш праз некаторы час гэтыя ж людзі папракалі б рэшту, што мелі план, а іх не паслухалі.

Тым больш, што іх план не такі і кепскі, бо адзін з нямногіх рэалістычных. А лепшага ці нават проста іншага, ніхто і не прапануе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(39)