Гурневіч: «Таму і шчаслівыя, што разумеюць, ад чаго ўдалося ўцячы»

Журналіст на прыкладзе Польшчы і Фінляндыі абвяргае папулісцкія выказванні пра апраўданасць ахвяр бальшавікоў.

— «Калі б не 1917 год і не бальшавікі, якія вам так не падабаюцца, то нашы продкі пасвілі б далей кароў, а не вучыліся на інжынераў і лекараў. Так, ахвяры былі вялікія, але цывілізацыйны скок столькі каштуе. Вунь, у Францыі рэвалюцыянеры таксама галовы адразалі». Вы ж таксама пэўна чулі такое не раз, — піша Дзмітры Гурневіч.

Дзмітры Гурневіч

Ёсць вельмі просты спосаб абвергнуць гэтыя словы.

Польшча і Фінляндыя былі часткамі Расейскай імперыі, у эканамічным плане яны развіваліся ў падобным рэчышчы, што і Беларусь, Украіна і еўрапейская частка РСФСР. Але пасля 1917 году фіны і палякі будавалі свае дзяржавы самі, без бальшавікоў і «цывілізацыйнага скоку».

Дзіва-дзівоснае: адкуль у іх лекары і інжынеры, і чаму там няма непісьменнасці? Лекары з Беларусі едуць працаваць у Польшчу, а Фінляндыя – лідэр па адукацыйнай сістэме ў свеце і самае шчаслівае грамадства свету.

Мо таму шчаслівыя, што разумеюць, ад чаго ўдалося ўцячы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(38)