Гурневiч: «Пытанне знатакам»

Журналiст – пра моцнае дэжа-вю з ранейшымі часамі.

– Барацьба часткі апанентаў хунты са Святланай Ціханоўскай выклікае моцнае дэжа-вю з ранейшымі часамі, калі маладыя актывісты апазіцыі патрабавалі старэйшых сысці на пенсію і даць месца новым ідэям, – пiша Дзмітры Гурневiч. – Ці нават пазней, калі ад Ціханоўскай патрабавалі нейкага плану і заклікаў да барацьбы (як быццам без яе закліку нельга рабіць нешта талковае).

Заўсёды было незразумела, чаму тыя актывісты проста самі не могуць рэалізоўваць свае геніяльныя ідэі?

Пытанне знатакам, хто і што замінае ўсім гэтым людзям зараз змагацца так, як яны жадаюць? Праблема не ў тым, хто за ці супраць Ціханоўскай, і чаму, а ў тым, як менавіта яна замінае некім сілам, якія называюць сябе радыкальнымі і лічаць яе і ейнае акружэнне бесталковымі, рабіць усе тыя радыкальныя рэчы, пра якія яны кажуць?

Ціханоўская бамбіць іх сховішчы са зброяй, блакуе іх ютубы і сацсеткі, каб яны не маглі працаваць з грамадствам, ці кладзецца «рэйтанам» на іх шляху ў Беларусь?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(25)