Гурневіч: «Пуцін прыкалваецца з Лукашэнкі ў Сочы»

Журналіст— пра выкрывальнае параўнанне, якое прагучала з вуснаў расійскага прэзідэнта ў Сочы.

— Пуцін прыкалваецца з Лукашэнкі ў Сочы, — адзначае Зміцер Гурневіч. — Расейскі лідэр узгадаў пра самалёт былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса, які калісьці прымусова пасадзілі ў Аўстрыі, бо шукалі там Сноўдэна.

Стоп. А як жа ХАМАС? А як абарона літоўцаў ад бомбы над Вільняй? Чаму б не параўнаць гэта з нейкімі ізраільскімі каманда, якія вырываюць самалёт з кіпцюроў ісламістаў? Пуцін гэтым параўнаннем начыста прызнаў, што гэта была выключна аперацыя па затрыманні апанента Лукашэнкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(79)