Гурневіч – пра заяву Папы Рымскага Францыска: «Гэта развітанне з ілюзіямі пра існаванне бясспрэчных аўтарытэтаў»
Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра скандальную заяву Папы Рымскага Францыска.
25 жніўня Папа Францыск падчас тэлемосту звярнуўся да расейскай каталіцкай моладзі, што сабралася ў адным з касцёлаў Санкт-Пецярбургу:
– Вы спадкаемцы вялікай Расеі: вялікай Расеі святых, кіраўнікоў, вялікай Расеі Пятра I, Кацярыны II, той імперыі – вялікай, асвечанай, (краіны) вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны, вы спадчыннікі вялікай Матухны Расеі, ідзіце наперад з гэтым.
– Відавочна, што гэта не апошняе захапленне Папам Рымскім «вялікай Расеяй», – піша Гурневіч. – Хорхэ Бэрголья нарадзіўся і вырас у Лацінскай Амерыцы. А гэта рэгіён, дзе палітычная эліта выказваецца сёння на баку Расеі, або заклікае Украіну «да міру», то бок да перамоваў з Расеяй.
Падтрымка Расеі зашкальвае там і сярод масаў.
Справа ў тым, што публічная палітыка ў краінах Лацінскай Амерыкі выбудоўваецца праз прызму антыамерыканізму. Гэта іхная скрэпа, побач з левымі плынямі. «Амерыка заўсёды вінаватая», так там прынята лічыць. Амерыка – гэта кепская імперыя.
І погляд на вайну ва Украіне там вельмі блізкі да расейскіх прапагандысцкіх клішэ – «это Америка мутит». Русафілія – гэта рэакцыя на любую падазронасць адносна Амерыкі.
Але ёсць і добрая навіна. Апошняя дэкада – гэта развітанне з ілюзіямі пра існаванне бясспрэчных аўтарытэтаў. Папа рымскі – гэта ўсяго біскуп Рыма, які кіруе вялікай інстытуцыяй.
Нават славутая догма ex cathedra, то бок беспамылковасць Папы, датычыць выключна справаў веры.
Читайте еще
Избранное