Гурневiч: «Каталікам у Беларусі за апошнюю чвэрць стагоддзя ніколі не было спрыяльнага ветру»

Вядомы журналiст – пра напад на касцельны будынак у Менску.

– Спачатку каталіцкага мітрапаліта некалькі месяцаў не пускаюць на радзіму. Потым гарыць каталіцкая святыня нумар адзін. Праз некалькі дзён невядомыя нападаюць на касцельны будынак у Менску, – пiша Дзмітры Гурневiч. – І ня проста будынак, а курыю, то бок адміністрацыйную сядзібу кіраўніцтва каталіцкага касцёлу ў Беларусі.

Фота TUT.BY

Уявіў сабе, каб у Польшчы гарэў Санктурый Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай гары, а праз тыдзень нехта напаў на курыю біскупа ў Варшаве, разбіўшы дзверы і машыну святара (пра забарону на ўезд для мітрапаліта маўчу).

Ніхто б там не сумняваўся, што гэта арганізаваная акцыя супраць касцёлу, без выпадковых супадзенняў, правакацыя з мэтай запалохвання каталікоў, узнікнення варожасці і напружанасці.

Але каталікам у Беларусі за апошнюю чвэрць стагоддзя ніколі не было спрыяльнага ветру. Таму касцёл у Беларусі і моцны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(45)