Гурневіч: 20 год людзі мараць пра праўду. І вось, магчыма, яна
Журналіст Дзмітры Гурневіч пракаментаваў версіі, чаму былы баец СОБРа праз 20 год распавёў журналісту DW пра тое, як былі забітыя апазіцыйныя палітыкі.
Злева направа Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар і Юры Захаранка. Першы памёр пры загадкавых абставінах, а двое другіх зніклі ў 1999 годзе
- Юры Гараўскі прыдумаў гісторыю з прыналежнасцю да «эскадронаў смерці», каб атрымаць прытулак на Захадзе.
Вы сур'ёзна? Каб проста атрымаць права жыць у ЕЗ, прасцей прызнацца, што ты злачынца і паказаць усяму свету свой твар, перакрэсліўшы рэшту жыцця і паставіўшы сябе яшчэ ў большую небяспеку?
У 2018 годзе дзясяткі тысяч беларусаў выехалі на працу на тэрыторыю Еўразвяза, спакойна працуюць на будовах у Гданьску, на таксі ў Празе, у ахове, у крамах і г.д.? Вы сапраўды лічыце, што гэта прасцейшы спосаб уладкаваць будучыню?
- Ды ён проста нейкі левы чэл. Назбіраў плётак і ўсё.
Паўлічэнка гэта абвергнуў, спачатку прызнаўшы, што ён яго добра ведае. Ведаў, што на былога саслужыўца нават тэчка ў КДБ ёсць. А праз пару хвілін пра ўсё забыўся і заявіў, што не ведае такога чалавека. Калі гэта проста левы чэл, то навошта пярэчыць самому сабе? І па-другое, калі ён не здолее даказаць, што кажа праўду, то яго могуць проста выслаць дадому.
- Дык гэта проста былы рэкецёр, паталагічны чэл. Зараз я вам пакажу дакументы пра прысуд за вымаганне грошай.
Можа і было такое. З іншага боку, дайце спецу пару пячатак і сур'ёзную матывацыю (напрыклад, ачарніць кагосьці, хто стаў на дарозе), і ён таксама можа нарабіць шмат розных дакументаў.
- Гэта ўсё Масква вырашае свае справы.
Магчыма. Але калі словы Гараўскага праўда, то ці мае гэта нейкае значэнне? 20 год людзі мараць пра праўду. І вось, магчыма, яна.
«Именно сейчас, накануне переговоров с Россией, этот «свидетель» появился в Европе»
Читайте еще
Избранное