Гурневіч: 20 год людзі мараць пра праўду. І вось, магчыма, яна

Журналіст Дзмітры Гурневіч пракаментаваў версіі, чаму былы баец СОБРа праз 20 год распавёў журналісту DW пра тое, як былі забітыя апазіцыйныя палітыкі.

Злева направа Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар і Юры Захаранка. Першы памёр пры загадкавых абставінах, а двое другіх зніклі ў 1999 годзе

  1. Юры Гараўскі прыдумаў гісторыю з прыналежнасцю да «эскадронаў смерці», каб атрымаць прытулак на Захадзе.

Вы сур'ёзна? Каб проста атрымаць права жыць у ЕЗ, прасцей прызнацца, што ты злачынца і паказаць усяму свету свой твар, перакрэсліўшы рэшту жыцця і паставіўшы сябе яшчэ ў большую небяспеку?

У 2018 годзе дзясяткі тысяч беларусаў выехалі на працу на тэрыторыю Еўразвяза, спакойна працуюць на будовах у Гданьску, на таксі ў Празе, у ахове, у крамах і г.д.? Вы сапраўды лічыце, што гэта прасцейшы спосаб уладкаваць будучыню?

  1. Ды ён проста нейкі левы чэл. Назбіраў плётак і ўсё.

Паўлічэнка гэта абвергнуў, спачатку прызнаўшы, што ён яго добра ведае. Ведаў, што на былога саслужыўца нават тэчка ў КДБ ёсць. А праз пару хвілін пра ўсё забыўся і заявіў, што не ведае такога чалавека. Калі гэта проста левы чэл, то навошта пярэчыць самому сабе? І па-другое, калі ён не здолее даказаць, што кажа праўду, то яго могуць проста выслаць дадому.

  1. Дык гэта проста былы рэкецёр, паталагічны чэл. Зараз я вам пакажу дакументы пра прысуд за вымаганне грошай.

Можа і было такое. З іншага боку, дайце спецу пару пячатак і сур'ёзную матывацыю (напрыклад, ачарніць кагосьці, хто стаў на дарозе), і ён таксама можа нарабіць шмат розных дакументаў.

  1. Гэта ўсё Масква вырашае свае справы.

Магчыма. Але калі словы Гараўскага праўда, то ці мае гэта нейкае значэнне? 20 год людзі мараць пра праўду. І вось, магчыма, яна.

«Именно сейчас, накануне переговоров с Россией, этот «свидетель» появился в Европе»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(40)