Коктейль

Гульні для тусовак

Калектыўныя гульбішчы ў «Мафію» ці покер – сакс! Мы знайшлі і прыдумалі для вас пару сапраўды новых і афігенскіх гульняў. Сёння – частка першая.

1. ШОПІНГ

Колькі: 4 чэлы (па 2 у камандзе).

Дзе валімся: “Корона”, “ProStore”, “Гиппо” ці любы другі гіпер.

Рэквізіт: 2 прадуктовыя кошыкі.

Калі гуляем: узімку (бабосы спяваюць рамансы, а бяспечны шпацыр дазваляе сабе толькі палярны мядзведзь).

Рулз: прыйшлі ў гіпер, разбіліся на 2 каманды па 2 чалавекі. Зірнулі на гадзіннік, дамавіліся сустрэцца праз 20 хвілін ля кас. Схапілі па кошыку і пабеглі напаўняць любымі таварамі.

Вярнуліся на касы ў пазначаны час, памяняліся кошыкамі . Чэл з першай каманды перахозіць у другую і робіцца “кантралёрам” (тое самае чэл з другой каманды). Мэта: як мага хутчэй пакласці тампоны, памідоры, нажніцы і інш. туды, дзе ўзялі. Каб не было падману і памідоры не апынуліся ў “таварах для дому”, за вамі сочыць “кантралёр”.

Раскідаў усё па месцах – ты пераможца! Тэлефануем лузеру і пяем “We are the Champions”.

Гуляць можна на чупік ці тэкілу. Самы вясёлы варыянт: прымусіць чувакоў купіць тое, што засталося ў кошыку.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)