Гульбішча на Дзень Перамогі ля нямецкага пахаваньня (відэа)

У Любускім лесапарку Магілёва на 9 траўня група жыхароў зладзіла гулянку ля пахаваньня ваеннапалонных салдат вэрмахту.

200 нямецкіх жаўнераў памерлі ў шпіталі прыгараднай вёскі Халмы ў пэрыяд ад 1945 да 1948 году. Пахаваньнем апякуюцца нямецкія дабрачынныя арганізацыі. Яго тэрыторыя агароджаная. Тут узьвялі капліцу, якая паволі разбураецца. Яе дзьверы размаляваныя. Адзін зь мінакоў паведаміў, што гульбішчы мясцовых жыхароў ля пахаваньня нярэдкія.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)