Сяргей Нікалюк, Новы час

Гуана па ўнутрырасійскіх цэнах

Рабіць цукерку з г**на нескладана, але пры захаванні як мінімум дзвюх умоваў. Першая — аб’ектыўная: яго павінна быць шмат, і хтосьці на яго павінен мець манаполію. Другая — суб’ектыўная, звязаная з раздзелам лінгвістыкі, які вывучае паходжанне словаў — гэта значыць, з этымалогіяй.

Першую ўмову каментаваць патрэбы няма, чаго не скажаш пра другую. Калі верыць руска-нямецкаму лінгвісту Максу Фасмеру, у славянскія мовы слова «гаўно» прыйшло з санскрыту — «*guwou-», што азначала «бык», буйная рагатая жывёла, быдла.

Далёкага сваяка гэтага слова лёгка распазнаць у старажытнарускім слове «говя́до» (ад праславянскага «*govędo»), «бык». Такім чынам, зыходная сыравіна для цукерак — гэта банальны каравяк, каровіна ляпёшка, і туды ў гады басаногага юнацтва многім беларусам даводзіліся наступаць.

Для масавай вытворчасці цукерак слова з падобнага радаводу малапрыдатнае. Іншая справа, калі каравяк замяніць на памёт марскіх птушак і падабраць для яго прыгожае замежнае слова, напрыклад, «гуана» (ад іспанскага «guano»).

Такая замена дазваляе бескарыснае для айчынных шыротаў слова напоўніць карысным, з пункту гледжання сельскай гаспадаркі, зместам. У прыватнасці, значнай колькасцю злучэнняў азоту (да 9%) і фосфару (каля 13%).

У XIX стагоддзі нараджэнню першай сыравіннай звышдзяржавы свет быў абавязаны акіянічнай плыні, якая прыносіла да астравоў Чынча, што належалі Перу, вялікую колькасць рыбы. Рыбай харчаваліся птушкі. Птушкі выраблялі гуана. Такі вось кароткі, але лагічны ланцужок.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.3 (оценок:6)