Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

“Грыфаманія” ў два дні

10 і 11 сьнежня па добрай штогадовай традыцыі лепшыя беларускія гітарысты зьбяруцца разам, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. Гэтым разам у малой залі Палаца рэспублікі. Заяўлены выступ болей за дзесятак гітарыстаў: Сяргея Трухановіча і групы “Крама”, Юрыя Міхайлава і “Мадэра хард блюз”, Валера Пясьляка і “Консул бэнд” ды шмат іншых.

Арганізатар фэсту Юры Рэшэтнікаў кажа, што зь лепшых і вядомых ня будзе толькі Ўгольніка і Анцішына, якія гастралююць у гэтыя дні. Адсутнасьць беларускіх славутасьцяў кампэнсуецца выступамі гасьцей фэсту: чакаюцца Міхаіл Павельеў і група NEW A з Самары, а таксама Віталь Макунін, які прыедзе з Сымфэропалю. Гэты гітарыст валодае тэхнікай “двохручнага тэпінгу” — калі на гітары граюць, як на клавішах, і інструмэнт набывае гучаньне дзьвюх гітар.
Арганізатары абяцаюць шыкоўны і стылёвы фэст. Граць будуць ня толькі рок-н-рол, але і джазавыя імправізацыі, флямэнка ды іншыя цікавыя кірункі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)