Гродзенца будуць судзіць за рэкламу парнафільмаў праз старонку «У кантакце»

Крымінальная справа па артыкуле "Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт заведзена Ленінскім РАУС г. Гродна ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра.

На працягу года малады чалавек, выкарыстоўваючы ўласны камп'ютар, размяшчаў на асабістай старонцы сайта "У кантакце" спасылкі на непрыстойнае відэа. Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы, пазіцыянуючы сябе выключным палюбоўнікам з багатым практычным стажам. Такім чынам, паводле яго слоў, хацелася прыцягнуць увагу іншых да сваёй персоны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)