Выжыць любым коштам: як выглядае самаізаляцыя ў Беларусі?
Як выглядае каранцін у Польшчы? Чым ён адрозніваецца ад каранцінных мераў у Беларусі? Як можна выжыць у беларускіх рэаліях на самаізаляцыі?
Пра гэта мы паразмаўлялі з Уладзем Шульжыцкім, актывістам і сябрам партыі БНФ, які працаваў у Польшчы, вярнуўся на радзіму і прайшоў адпаведную і неабходную самаізаляцыю.
У Польшчы ўзмоцненыя каранцінныя і самаізаляцыйныя меры. Выхад з дому строга абмежаваны крайняй неабходнасцю (крама, праца, аптэка), а парушэнне каранціна можа карацца вялікімі грашовымі штрафамі ў эквіваленце ад 500 да 1000 долараў.
— Уладзь, колькі часу ты жыў у Польшчы да пандэміі?
— Я жыў і працаваў у Польшчы паўгады — у Шчэціне зваршчыкам. Калі пачаўся каранцін, я працягнуў працу. Абмежаванняў спачатку не было: усе працавалі ў звычайным рэжыме.
— Як пандэмія каронавіруса змяніла жыццё ў Польшчы?
— Найперш людзі перасталі вітацца за руку, у грамадскіх месцах з’явіўся антысэптык. Прыкладна ў пяць разоў паменшылася колькасць людзей у грамадскім транспарце: штодзённа я назіраў 5-6 чалавек у трамваі.
Але персанальна мяне ў Польшчы ніхто не ізаляваў. Працы стала менш, але пакуль невядома, ці праз каронавірус. Апошнія тыдні працы амаль не было.
— Якія змены ў грамадстве ты назіраў?
— Вялікіх зменаў я не назіраў. Быў указ аб тым, што больш за тры чалавекі нельга збірацца. Менш пасажыраў, людзі ходзяць у масках. Вялікія праблемы ўзніклі, калі закрыліся рэстарацыі, некаторыя крамы. Давялося ісці ў іншую, чым звычайна, краму. Ахоўнікі ў крамах раілі дэзінфікаваць рукі і надзяваць аднаразовыя пальчаткі.
— Як сітуацыя з каранавірусам выглядае ў Беларусі?
— Я з’ехаў з Польшчы 31 сакавіка. На мяжы мне ўручылі памятку, я запоўніў форму, у мяне ўзялі нумар тэлефона. Не было фінансавай кары за парушэнне ізаляцыі, але мяне кантралявалі. Кожны дзень мне тэлефанавалі і пыталіся пра стан здароўя. Гэтым займаўся ўчастковы тэрапеўт. Але я самаізаляваўся па сваёй ініцыятыве — на хутары. У мяне маці ў групе рызыкі па каранавірусу.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное