Общество
Генадзь КОСАРАЎ, «Заўтра тваёй краіны»

Грамадскасці «па барабану» і мова, і лёс помнікаў

У СМІ патрапіла накіраванае чыноўнікам з адміністрацыі прэзідэнта Беларусі распараджэнне, якое фактычна заклікае супрацьдзейнічаць беларусіфікацыі, а таксама рэстаўрацыі гістарычных помнікаў. Грамадства гэта не ўскалыхне, прагназуюць эксперты.

Цыркуляр з просьбай ад намесніка галавы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова «забяспечыць аптымізацыю выдаткаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў», а таксама «зрабіць канкрэтныя захады па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці» апублікавала « Наша ніва» .

Старшыня Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што распараджэне сыходзіць менавіта ад Радзькова.

— Калі ён быў міністрам адукацыі, русіфікацыя была запушчана на поўную катушку. І менавіта пры Радзькове гвалтоўна выкладанне геаграфіі і гісторыі ва ўсіх школах было пераведзена на рускую мову, — адзначае старшыня ТБМ.

Аднак наступствы захадаў чыноўнікаў, на думку Алега Трусава, будуць залежаць ад грамадства.

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)