«Горшае, што можа адбыцца – калі тэма пахаваньня Каліноўскага расколе сьвядомую частку грамадзтва»
Пасля таго, як вядомыя культурныя дзеячы падпісалі зварот да кіраўніцтва Літвы з прапановай перапахаваць Каліноўскага ў Беларусі, іншая частка інтэлігенцыі падпісалася пад зваротам з просьбай гэтага не рабіць.
Вільня. Фота vilnius-tourism.lt
У першым звароце да кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі адзначаецца:
– Мы разумеем, што Вы, народ Літвы, таксама расцэньваеце Канстанціна Каліноўскага як свайго героя. Мы разумеем і паважаем Ваша імкненне да таго, што пахаванне Канстанціна Каліноўскага павінна знаходзіцца ў адмысловым месцы – пантэоне змагароў за свабоду.
Такое месца патрэбна і нам, беларусам. Мы лічым, што нашага нацыянальнага героя Канстанціна Каліноўскага варта пахаваць у Беларусі, і просім літоўскі народ разгледзець такую магчымасць.
Беларускі народ перажывае сёння няпросты час, калі існуе шмат пагрозаў дзяржаўнай незалежнасці. Пахаванне Канстанціна Каліноўскага ў Беларусі стала б сімвалам і напамінам беларускаму народу, як трэба любіць сваю Бацькаўшчыну, свой народ, і як трэба за іх змагацца.
Пад зваротам падпісаліся Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Віктар Марціновіч, Андрэй Дынько, Юрый Зіссер, Лявон Вольскі, Павел Белавус ды іншыя.
Чаму вядомыя беларусы падпісаліся за перапахаваньне Каліноўскага ў Беларусі
Аднак неўзабаве ўзнік быў створаны другі зварот, дзе іншыя беларусы выказалі сваю нязгоду з агучанай прапановай. У ім адзначаецца:
– Вільня – сакральнае месца для ўсяго беларускага народа. Менавіта з гэтым горадам звязана гераічная дзейнасць Канстанціна Каліноўскага ў перыяд паўстання 1863-1864 гадоў. У гэтым горадзе ён хаваўся ад пераследу на канспіратыўных кватэрах, тут ён быў арыштаваны, знішчаны і закапаны на гары Гедыміна. Просім правесці на годным узроўні ўрачыстае пахаванне парэшткаў нацыянальнага героя беларускага народа з удзелам афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.
Гэты зварот падпісалі Зянон Пазняк, Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Дзмітры Гурневіч ды іншыя.
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк сказаў у інтэрвію Радыё Свабода: «Каліноўскі – сьцяг, які сьцьвердзіў нашую нацыю, і ён мае быць там, дзе быў узьняты».
Прапановы наконт перапахавання Каліноўскага выклікалі дыскусію ў Фэйсбуку.
Я падпісаў зварот. Але я не буду лічыць сябе падманутым і абурацца, калі Каліноўскага годна перазахаваюць у Вільні. А ў тым, што гэта будзе зроблена годна, я не сумняваюся. Як бы гэта было зроблена ў Беларусі — яшчэ пытаннечка.
Але гэты раздрай і зацятыя спрэчкі наконт месца пахавання... Гэтую б энергія да на змаганне з Міністэрствам адукацыі! Каб у беларускіх дзяцей нарэшце з'явіліся падручнікі з сапраўднай гісторыяй Беларусі — нацыянальнаарыентаваныя падручнікі. Каб яны са школы выходзілі не з Мураўёвым у галавах, а з гонарам за Каліноўскага ды іншых выбітных дзеячаў Айчыны.
Dźmitry Hurnievič
Ня ўмею пісаць па-літоўску, на жаль. Але напісаў бы ўраду Літвы мэйл, каб не аддавалі парэшткі Каліноўскага ў Беларусь, нават калі б беларусы стаялі перад імі на каленях. Раз – перапахаваньне ў Беларусі было б пры цяперашняй уладзе ператворанае ў «Дажынкі» або сьвята на Лініі Сталіна ці Аўцюкі.
Два, і гэта галоўнае: Вільня – сталіца Вялікага княства і горад, дзе беларушчына – частка ягонай гісторыі. І кожны прыезд беларуса на магілу Каліноўскага – гэта прыезд не ў чужы горад.
Даже если бы Беларусь была в ЕС – летувинцы никогда не отдадут своего национального героя Костуса Калинаускаса. Это все равно, что Вильно вернуть. С кем же они останутся тогда?
Не подписал обращения по поводу перезахоронения праха Калиновского в Беларуси. По двум причинам. Первая: не отдадут, пусть даже первой стоит подпись Нобелевского лауреата. Второе: как справедливо кто-то заметил, среди подписантов нет ни одного госслужащего или депутата высокого ранга.
Зато есть другой прах, который как раз сейчас можно бы попробовать переместить в Минск. Прах Максима Богдановича. Отдадут с радостью – ибо сие будет трактоваться российскими медиа как формальное признание белорусской общественностью инкорпорации Крыма в состав РФ. Мало того: вот под этой просьбой даже министр культуры Беларуси подпишется с удовольствием. ИМХО, конечно.
Я, шчыра кажучы, увогуле не прасякаю, якая мэта гэтага звароту інтэлігенцыі адносна парэшткаў Каліноўскага. Нехта сапраўды думае, што літоўскі ўрад нешта зараз возьме і аддасць, прытым фактычна невядома куды і невядома каму, бо сярод падпісантаў – ніводнага дзяржаўнага чыноўніка, і тым больш такога, які прымае важныя рашэнні? Хіба ж у апошні момант такія справы вырашаюцца і на такім узроўні?
…Я то не тое каб быў такі ўжо строгі прагматык, што прызнае толькі і выключна такія звароты і кампаніі, якія могуць прынесці рэальны плён, а за іншыя не варта і брацца. Не, значэнне сімвалічных рэчаў я зусім не адмаўляю, яны бываюць важнымі, калі нават далей за сімвалічнасць не ідуць і пайсці не могуць. Але сімвалічныя акцыі мусяць жа прынамсі яднаць, а не раз'ядноўваць.
А што мы бачым у сітуацыі з гэтым сённяшнім зваротам? Раскол нацыянальнай інтэлігенцыі прыблізна напалову, прытым цяжка сказаць, што адна мае большую вагу, а другая яўна меншую. Няма відавочна ў нас кансэнсусу па гэтым пытанні. І думаю, што падпісантам варта было браць гэта пад увагу, плануючы свае дзеянні. Бо ад сімвалічных акцый, калі яны не яднаюць нават у прынцыпе аднадумцаў, толькі шкода і ніякай карысці.
Горшае, што можа адбыцца – калі тэма пахаваньня Калінооўскага расколе нацыянальна сьвядомую частку грамадзтва. Думаю, усім нам трэба збавіць экспрэсію ў выказваньнях, а то ўжо пачуліся (з абодвух бакоў) аьбвінавачваньні «а вы нічога не зрабілі для БНР-100», ці «а дзе ваша барацьба за мову?» – што ня мае да тэмы ну ніякага дачыненьня. Сярод прыхільнікаў пахаваньня як у Вільні, так і ў Менску – людзі, чыя заслугі перад Беларусьсю і ў справе дасягненьня Незалежнасьці бясспрэчныя, скажам, Уладзімер Арлоў, з аднаго боку, і Лявон Баршчэўскі – з другога. Такія старыя барацьбіты, як Ўладзя з Лявонам, не рассварацца, а вось за іншых, маладзейшых, неяк трывожна.
Для мяне больш важна, колькі беларусаў прыедзе на перапахаваньне нашага нацыяльнага героя, дзе б яно не адбылося. Вось адзінае, што ад нас з вамі сёньня залежыць у гэтай справе, на жаль або на шчасьце. Наш агульны заклік мусіць быць да беларусаў, каб абавязкова былі там з сем'ямі, сябрамі. З нашымі нацыянальнымі сьцягамі.
І я ўпэўнены, што усе тыя, хто сёньня нібыта апынуўся па розныя бакі ўяўнай барыкады, будуць у такі важны дзень разам у гэтым месцы, каб ушанаваць асобу, справы і ахвяру Кастуся Каліноўскага дзеля Бацькаўшчыны і беларускага народу.
Дынько: Чаму я падпісаў зварот за перапахаванне Каліноўскага ў Беларусі. І некалькі інсайдаў
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное