Политика
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Горад Сонца Генадзя Карпенкі

«Маладзечанскі перыяд» — амаль недаследаваная тэма ў палітычнай біяграфіі Генадзя Карпенкі.

У Маладзечне 23 красавіка 1991 года адбылася незвычайная сесія гарадскога Савета народных дэпутатаў. У парадку дня стаялі два ключавыя пытанні: абранне старшыні выканкама і яго намеснікаў.

На пасаду былі вылучаны дзве кандыдатуры: Генадзь Карпенка, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 года, народны дэпутат, старшыня камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, і Аляксей Выбарнаў, дзейны старшыня выканкаму гарсавета.

Выбарнаў і Карпенка коратка абмалявалі свае праграмы і сваё бачанне развіцця Маладзечна і рэгіёна. Тэзісы Карпенкі падаліся больш пераканаўчымі: яго кандыдатуру падтрымаў 61 дэпутат са 111, што ўзялі ўдзел у галасаванні. За Выбарнава прагаласавалі 45 дэпутатаў.

26 красавіка 1991 года быў абраны першы намеснік Карпенкі. Гэта быў вядомы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання Віктар Ганчар.

Такім чынам, у Маладзечна з’явіліся новыя кіраўнікі. Адзін з буйных гарадоў рэспублікі быў абраны ў якасці своеасаблівага выпрабавальнага палігона для рынкавых рэформаў. Карпенка некалькі гадоў быў дырэктарам мясцовага завода парашковай металургіі і таму ведаў горад не па чутках.

Як закрынічыла жыццё ў Маладзечне і чаму скончылася эра Горада Сонца, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)