Гомельскія пракуроры падтрымліваюць пазіцыі прафсаюза РЭП у судах
Толькі цягам бягучага месяца раённыя пракуроры двойчы падтрымалі прававую пазіцыю інспектара незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласці Леаніда Судаленка, выказаную ім у судах у абарону працоўных па судовых спрэчках са сваімі наймальнікамі.
2 ліпеня суддзя Жлобінскага раённага суда Сняжана Галавенчык адмовіла ў задавальненні зыску прававога інспектара прафсаюза РЭП Леаніда Судаленкі на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай аб спагнанні з працадаўцы пенсіі больш чым за чатыры гады ў памеры каля 77 мільёнаў рублёў.
Прафсаюзны юрыст падаў касацыйную скаргу ў абласны суд. Яго довады аб незаконнасці рашэння суду першай інстанцыі падтрымаў пракурор Жлобінскага раёну Рыгор Яхнавец.
Працяг чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное