В мире

«Голы казак, з якога зьдзекуюцца,— сымбаль Украіны»

У інтэрвію 5 каналу кіеўскі патрыярх Філарэт выступіў на баку ўкраінскіх паўстанцаў.

Найбольш натхніла патрыярха фота распранутага на марозе мітынгоўца Міхаіла Гаўрылюка, над якім зьзекваліся беркутаўцы: «Ён распрануты голы на марозе, яго б’юць, зьдзекуюцца, а ён з высока паднятай галавой. Не схіліў. Мяне гэта так натхніла. Гэта Украіна. Гэта ёсьць украінскі народ. І ўсе праціўнікі няхай бачаць і памятаюць: народ нязломны. Калі народ духам непераможаны, то зброяй яго ніколі не пераможаш. Хай праціўнікі глядзяць на гэтага казака з хахлом і бачаць Украіну. Яна пераможа. Мы духам моцныя. Але мы хочам міру і паразуменьня».

Гэты выпадак Віктар Януковіч адмовіўся асудзіць, сказаўшы патрыярху Філарэту пад час сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў 25 студзеня.

Пасьля скандалу міліцыя адпусьціла Міхаіла Гаўрылюка, і ён распавёў, што зь ім адбывалася.