Общество
Алесь Bezuher, generation.by

Год новага міністра адукацыі: неабвешчаная адукацыйныя рэвалюцыя

Год таму краіне прызначылі новага міністра адукацыі — 57-гадовага Сяргея Маскевіча, які паходзіць з Гарадзеншчыны. А разам зь ім і зьмены ў адукацыйнай сыстэме. Мы прыгадалі найбольш значныя падзеі ў адукацыі, якія адбываліся сёлета.

Амаль двухразовае падвышэньне аплаты за навучаньне і падзеньне стыпэндый, новыя правілы разьмеркаваньня і паступленьня, адмена льготаў вясковым абітурыентам і льготы для менскіх, іPad’ы ў школьнікаў і Беларусь за крок ад Балоньскага працэсу, разьмеркаваньне на чацьвёртым курсе і рэктары ВНУ у «чорным сьпісе ЭЗ», дзесяткі тысяч замежных студэнтаў у Беларусі і 50 беларускіх студэнтаў на навучаньні за мяжой — усё гэта неабвешчаная адукацыйная рэвалюцыя, што адбылася за год міністэрства Сяргея Маскевіча.

Што было?

Стыпэндыі спачатку ўпалі, а пасьля вырасьлі разам з заробкамі. А пасьля зноўку ўпалі

Прыгоды стыпэндый беларускіх студэнтаў нагадвалі хутчэй гойсаньні па амэрыканскіх горках. Падвысіўшы аднойчы перад прэзыдэнцкімі выбарамі, іх не мянялі да самага пачатку летніх вакацый: у разгар крызысу студэнты назіралі за тым, як іх выплаты імкліва абясцэньваюцца.

У наступным сэмэстры стыпэндыі падвышалі ледзь ня кожны месяц. Але гэта не перашкодзіла ім абваліцца з $ 37 у канцы 2010 да $ 25 у кастрычніку 2011 (мінімальная), што супала з памерам выплат у 2004 годзе. У гэты ж час іх прывязалі да заробкаў бюджэтнікаў, ад чаго рост стыпэндый стаў залежным ад таго самага фактару, што і падвышэньне аплаты за навучаньне.

Скончылася ўсё тым, што адмысловым указам стыпэндыі падвысілі на 124 тысячы. У лістападзе навучэнцы атрымалі «шалёныя» грошы — $ 34. А ўжо празь месяц зьявілася інфармацыя, што ў гуманітарыяў зь сярэднім балам, меншым за 6, стыпэндыі забяруць. «Тэхнарам» можна спаць спакойна нават у час сэсіі: мінімальную стыпэндыю яны будуць атрымліваць і пры 5 у сярэдніх балах.

Плата за навучаньне ў беларускіх рублях вырасла амаль у два разы

За першы год свайго міністэрства Сяргей Маскевіч здолеў цэлых тры разы выклікаць гнеў студэнтаў (каля 70% зь іх — платнікі), бесперапынна падвышаючы кошт аплаты за навучаньне ва ўнівэрсытэтах.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)