Общество
Генадзь Кеснер, «Новы час»

Год без Генадзя Грушавога

Гады не маюць улады над памяццю людзей, якія ведалі Генадзя Грушавога — чалавека вельмі мудрага, вельмі светлага па сваёй натуры, які шмат зрабіў для таго, каб людзям жылося лепш. Асабліва дзецям, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

28 студзеня 2014 года пакінуў гэты свет Чалавек, якому абавязаны сваім здароўем і нават жыццём многія тысячы беларусаў. Імя гэтага Чалавека — Генадзь Уладзіміравіч Грушавы. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, доктар філасофскіх навук, прафесар. Але найперш — заснавальнік і бяззменны кіраўнік Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля». Вось прайшоў год, як Яго няма сярод нас. Але Ён ёсць. У сваіх учынках, у нашай памяці.

Гэтымі днямі шмат хто ўзгадае Генадзя Грушавога не толькі як выбітнага навукоўца і палітыка, філосафа і дабрачынцу, але і як проста добрага сябра, калегу, як сапраўднага Чалавека. Няхай часам і з няпростым характарам. Генадзь Уладзіміравіч пяць год змагаўся з той хваробай, якую прынёс беларусам Чарнобыль — з лейкеміяй. Гэтая хвароба сталася наступствам яго безлічных паездак у рэгіёны Беларусі, страшэнна забруджаныя «мірным» атамам. Нішто не бывае проста так. І вось гэтая трыклятая радыяцыя забіла гэтага выбітнага беларуса.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)